Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў трох атаках у Іраку загінулі яшчэ 17 чалавек


БАГДАД: У трох розных атаках ірацкія паўстанцы забілі сёньня 17 чалавек. У Багдадзе тэрарыст-самагубца ўзарваў сябе, 11 чалавек забіў і яшчэ 11 параніў. Узброены нападнік застрэліў ў Кіркуку на поўначы краіны 5 ахоўнікаў міністра нафтавай прамысловасьці. Яшчэ адзін цывільны жыхар Багдаду загінуў ў выніку выбуху бомбы падкладзенай на ўзбочыне дарогі, па якой праязджаў амэрыканскі патруль.
XS
SM
MD
LG