Пара кілямэтраў паміж ваўкавыскай гарадзкой звалкай і вёсачкай Цімахі некалі былі дарогаю жыцьця. Напачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя, калі дэфіцыт быў літаральна на ўсё, на велізарным сьметніку людзі шукалі і знаходзілі бытавую тэхніку, вопратку і нават ежу. Менавіта апошняя прыцягвала сюды ня толькі бадзягаў ды выпівохаў, але й больш інтэлігентных насельнікаў ваколіцаў. На дадзены момант усе ўдзельнікі тых падзеяў — пэнсіянэры. На заслужаным адпачынку яны трымаюць прысядзібную гаспадарку.
Мой суразмоўца цяпер жыве ў Ваўкавыску. А ў тыя гады яшчэ быў пры матчынай хаце. Юнаком ён назіраў за тым, што рабілася на звалцы.
(Спадар: ) “Паўгораду сядзела на звалцы. Трактар прыходзіць — яшчэ не пасьпеў прычэп перакуліць, яны ўжо на прычэпе сядзяць”.
(Карэспандэнт: ) “Але як можна падбіраць і тут жа есьці?”
(Спадар: ) “У адно імгненьне!”
(Карэспандэнт: ) “І дрэнна не рабілася?”
(Спадар: ) “Аднойчы вывезьлі парфумавыя лясьёны, у іх выйшаў тэрмін годнасьці... А яны сядзяць, глытаюць і каўбасой закусваюць”.
(Карэспандэнт: ) “Так жа патруціцца можна?!”
(Спадар: ) “Іх ніякая халера не бярэ!”
(Карэспандэнт: ) “Некалі была ў вас тут звалка. Старыя туды хадзілі, нешта зьбіралі і былі задаволеныя. Звалка зьнікла. Атрымліваецца, што жыць стала цяжэй?”
(Спадар: ) “Некалі ў нас кожны трымаў тры-чатыры каровы, шэсьць-сем парсюкоў. Звалка зьнікла, і на ўсю вёску засталося толькі дзьве каровы, а парсюкоў амаль не трымаюць”.
Цяперашнія жыхары Цімахоў ня любяць згадваць час, калі яны корпаліся ў сьмецьці. Людзі пераконваюць: хадзілі туды выключна, каб назьбіраць парсюкам адкідаў зь мясакамбінату. І толькі калі спыняеш запіс, суразмоўцы засмучана прызнаюцца, што часам і самі сілкаваліся са звалкі. На гэта я далікатна маўчу, а яны пачынаюць апраўдвацца: маўляў, а інакш не выходзіла, час быў такі, што ў краме нічога не набыць.
А ўявіце шок адстаўнога вайскоўца дзеда Франца. Па адукацыю ён зьяжджаў зь вёскі, якая ня ведала патрэбы ў харчах, а празь дзесяцігодзьдзі вярнуўся на малую радзіму, у паселішча, насельнікі якога штодня хадзілі на сьметнік.
(Франц: ) “Звалку тую даўно зачынілі. Яе перанесьлі ў іншае месца. Гэта здарылася тры-чатыры гады таму”.
(Карэспандэнт: ) “Кажуць, што туды звозілі адкіды, там працавалі бамжы, ім можна было нешта замовіць”.
(Франц: ) “Яны там ставілі намёты. Жылі там і корпаліся ў тым брудзе. Там невядома што тварылася. Туды ўся вёска хадзіла”.
(Карэспандэнт: ) “Маральны аспэкт — людзям за гэта сорамна не было?”
(Франц: ) “У мяне ёсьць сваякі. Ейная дачка ў менскай гарадзкой пракуратуры працавала, а яна на звалцы сядзела. Я дачцэ сказаў: “Ты маці сваю папярэдзь. Неяк сорамна: ты такую пасаду займаеш, усе дзеці інстытут пазаканчвалі, а яна на звалцы корпаецца”.
(Карэспандэнт: ) “Раней яны кармілі парсюкоў адкідамі зь мясакамбінату. А цяпер?”
(Франц: ) “А цяпер яны бульбу садзяць і камбікорм набываюць”.
(Карэспандэнт: ) “У пэўным сэнсе людзі нават шкадавалі, што звалку зачынілі?”
(Франц: ) “Хто туды хадзіў, натуральна, гэта было дрэнна”.
(Карэспандэнт: ) “А цяпер пра старых клапоцяцца?”
(Франц: ) “Якія тут клопаты. Колькі мы іх дзяўбём: хоць раз на месяц прышліце машыну, каб вывезьці сьмецьце. Куды дзяваць сьмецьце?! Людзі яго выкідваюць дзе толькі можна”.
(Карэспандэнт: ) “У вас тут хутка будзе яшчэ адна звалка?”
(Франц: ) “Ужо кожны мае сваю звалку”.
(Карэспандэнт: ) “А што сельсавет вам адказвае?”
(Франц: ) “У іх няма рэсурсу, каб выдзяляць машыну. Людзі пасадзілі бульбу і ніяк ня могуць дастаць капалкі. На ўвесь саўгас адрамантавана дзьве капалкі!”
(Карэспандэнт: ) “Але ў саўгасе Гнезна аграгарадок. Кажуць, што вельмі моцная гаспадарка…”
(Франц: ) “Якая яна там моцная?! Вы запытайцеся ў трактарыста, колькі яны атрымліваюць. Ім нават 100 тысяч не выходзіць, а ўзімку 40—50”.
Цяпер гарадзкая звалка Ваўкавыску знаходзіцца ў іншым месцы. Побач зь Цімахамі пабудавалі прафілякторый для супрацоўнікаў аднаго з прамысловых прадпрыемстваў. Ну й наведнікі пачалі пісаць скаргі: у паветры сьмярдзіць, вароны ўвесь час каркаюць, дый п’яныя бамжы спакою не даюць. Хваля абурэньня перанесла сьметнік за два дзясяткі кілямэтраў. Пасьля гэтага возера стала паўнавартаснай зонай адпачынку.
Час суседзтва згадвае дзед Альбін. Да пэнсіі ён працаваў на чыгунцы. Стары прызнаецца, што ў Цімахах ён ці не адзіны, хто на звалку не хадзіў. Кажа, што на гэта папросту бракавала часу.
(Альбін: ) “Там было возера. На яго прыяжджалі адпачываць. Яны нават там купаліся. А па ваду для ежы прыходзілі да маёй студні. А адкуль яны возьмуць вады: з рачулкі, ці з тога возера?”
(Карэспандэнт: ) “А возера межавала са звалкай?”
(Альбін: ) “Так”.
(Карэспандэнт: ) “Атрымлівалася, што яны купаліся ў тым возеры, якое было на звалцы”.
(Альбін: ) “Як улетку была сьпякота, купаліся ў тым возеры. І нічога, усё было добра”.
(Карэспандэнт: ) “Як жыцьцё ў Цімахах?”
(Альбін: ) “Такая дарога, што узімку аўталаўка сюды не даходзіць. Ніхто ня хоча яе чысьціць”.
(Карэспандэнт: ) “Да мясцовых уладаў зьвярталіся?”
(Альбін: ) “А ну, гэтыя ўлады. Тэлефанавалі ў сельсавет: “Зрабіце дарогу!” І нічога! Тое самае, што дым з цыгарэты. Кажуць, што зробяць, а ніхто нічога ня робіць”.
Сельсавет, да якога належыць вёска, знаходзіцца за два кілямэтры ў Гнезьне. Там наводзяць марафэт, бо, паводле інфармацыі з райвыканкаму, хутка сюды наведаецца Аляксандар Лукашэнка. Што да Цімахоў, супрацоўнікаў сельсавету, ня кажучы ўжо пра прадстаўнікоў раённай вэртыкалі, тут бачаць вельмі рэдка. А пасьля аднаго з такіх візытаў баба Леаркадзія зрабіла выснову: лепей зь імі наагул не сутыкацца.
(Леаркадзія: ) “Прывезьлі драўкоў... Тут у нас гародчык за дарогаю. Склалі там, але яшчэ іх не прыбралі. Прыехалі і нас аштрафавалі на 18 тысяч. Хай бы сказалі, што трэба прыбраць. А калі прыбраць трэба людзей прасіць, бо самі не зьбяром, бо нам зь дзедам ужо пад восемдзесят гадоў.
Тут у нас быў магазін-хата. Вецер адарваў з даху бляху. Гэтыя бляха на ветры бубніць і бубніць. Чаму не прыслаць сюды дзьве шалёўчыны, цьвікоў і не прыбіць гэтую бляху?! Дровы ляжалі — гэта дрэнна, а бляха вісіць — гэта добра”.
На 67 дамоў у Цімахах паўсотні жыхароў. Пэнсіянэрка Амеля Аўтух жаліцца, што старыя паміраюць і хутка ня будзе з кім на вуліцы павітацца. Адна радасьць, што на выходныя з гораду прыяжджаюць дзеці. У іх узаемны інтарэс: маладыя дапамагаюць старой, тая заахвочвае іх фінансамі.
(Аўтух: ) “Унук мой паступіў. Я яму гавару: “Я табе буду даваць 50 тысяч са сваёй пэнсіі штомесяц, каб ты аплачваў кватэру”. Яны 25 даляраў аддалі за кватэру. А ён мацеры гаворыць: “Мама, калі баба хутка памрэ, хто тады будзе дапамагаць?” А дачка мая кажа: “Можа, тая баба яшчэ троху пажыве”.
Ля адной з хатаў, што пры канцы вёскі, на лаўцы сядзелі двое старых. Яны аб нечым спрачаліся. Пабачылі мяне і спынілі сваю размову. Запрасілі прысесьці на лаўку. Я далучыўся да іх. Вырашыў распытаць Леаніда Піваварчыка пра асаблівасьці харчаваньня ў Цімахах. Некалі ў абарот трапляла знойдзенае на звалцы, а што цяпер?
(Піваварчык: ) “Атрымаем пэнсію — праелі, прапілі, але болей праелі, як прапілі. А далей смокчам палец. Каб нам болей пэнсіі далі... Але пакуль пэнсію дададуць, цэны падымуцца за месяц. Разумееш, якая справа? Тут тонкая палітыка”.
(Карэспандэнт: ) “Пэнсія малая?”
(Піваварчык: ) “200 тысяч”.
(Карэспандэнт: ) “200 на аднаго, а на дваіх 400 выходзіць”.
(Піваварчык: ) “Як на дваіх?”
(Карэспандэнт: ) “Вы і вашая старая”.
(Піваварчык: ) “Я адзін жыву, а гэта мая сяброўка”. (Карэспандэнт: ) “А што ў вас на стале бывае?”
(Піваварчык: ) “Крупы”.
(Карэспандэнт: ) “А мяса?”
(Піваварчык: ) “Бывае раз на тыдзень”.
(Карэспандэнт: ) “Давайце я вас сфатаграфую”.
(Піваварчык: ) “Удваіх з гэтым чортам?”
(Карэспандэнт: ) “Яна ня чорт, яна — жанчына”.
Леанід Піваварчык пагадзіўся і пачаў пазаваць. Здымак атрымаўся.