Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі зьніклага беларуса наракаюць на бязьдзеяньне беларускага консульства ў Маскве


Казімір Яноўскі, Гомель 54-гадовы жыхар Калінкавічаў Васіль Кліменка, які вяртаўся ў Беларусь з заробкаў, быў затрыманы 3 чэрвеня расейскімі міліцыянтамі на Беларускім вакзале. Пасьля гэтага ён зьнік.

З дапамогаю Калінкавіцкага РАУС жонцы спадара Кліменкі ўдалося высьветліць, што Васіль Кліменка 5 чэрвеня памёр у шпіталі імя Боткіна ад шматлікіх траўм. 22 ліпеня ён пахаваны ў Маскве як незапатрабаваная асоба. Нядаўна Тамара Кліменка наведала могілкі ў раёне аэрапорта Шарамецева, дзе Васіль Кліменка пахаваны пад сваім прозьвішчам.

Як распавяла Тамара Кліменка, Беларускае консульства ў Маскве, куды яна зьвярталася, не аказала ніякай рэальнай дапамогі ў пошуку мужа і дастаўцы яго цела ў Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG