Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША застанецца ў Іраку надоўга


ВАШЫНГТОН. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні заявіў, што ЗША мусяць падрыхтавацца да шматгадовай барацьбы з тэрарызмам, у прыватнасьці да пацыфікацыі Блізкага Ўсходу ды Іраку. Прамаўляючы перад прадстаўнікамі ўзброеных сілаў ЗША, Чэйні заявіў, што амэрыканская барацьба ў рэгіёне “запатрабуе дзесяцігодзьдзяў цярплівых высілкаў”. Чэйні, гэтак як і іншыя прадстаўнікі адміністрацыі Буша, не назваў тэрміны вываду войскаў з Іраку.
XS
SM
MD
LG