Гаворка ідзе пра аўтара інтэрнэт-пасланьняў ад імя гэтак званага Беларускага народна-вызвольнага войску, які браў адказнасьць за выбух ў Віцебску ў верасьні, а раней, у ліпені, гэтаксама прызнаваўся ў замінаваньні менскага філіяла “Прыёрбанку” і беларускай чыгункі.
Нагадаю, насамрэч тэрактаў у банку і на чыгунцы не было, а вінаватыя ў віцебскім выбуху пакуль ня знойдзеныя. Міліцыя схіляецца да таго, што гэта была крымінальная разборка, а не тэракт. Міністар ўнутраных спраў Уладзімір Навумаў заявіў пра выяўленьне “кампутарнага ілжэ-тэрарыста” і ўдакладніў: гэта грамадзянін Беларусі. Але праблема, паводле міністра, у тым, што гэты чалавек знаходзіцца за межамі краіны, нібыта, ён у Нямеччыне. “Зараз мы вырашаем пытаньне, як яго прыцягнуць да адказнасьці”,- паведаміў Уладзімір Навумаў.
Ці магчыма выявіць чалавека толькі паводле яго лістоў у інтэрнэце?
Кампутарнік Максім кажа, што любое паведамленьне нясе інфармацыю пра свой шлях у сеціве ўключна з кампутарам, у якім яно нарадзілася. Далей справа за адмыслоўцамі.
(Максім: ) “Гэта лёгка для адпаведных службаў. Трэба зьвяртацца да правайдараў з афіцыйнымі запытамі, каб яны раскрылі логі. Логі – гэта як бы гісторыя таго, як паведамленьне праходзіць праз кампутарную пошту. Звычайна гэтыя логі захоўваюцца прыкладна месяц, і ў межах крымінальнай справы можна патрабаваць, каб далі зьвесткі, з якога кампутарнага адрасу ішло паведамленьне”.
Дарэчы, крымінальная справа паводле паведамленьня аб замінінаваньні чыгункі так званым Беларускім народна-вызвольным войскам была заведзеная - пацьвердзіў і міністар Уладзімір Навумаў. Паводле Навумава, справу вядуць сьледчыя КДБ , а абвінавачваецца аўтар паведамленьня ня меней як ў тэрарызьме.
Праваабаронца з Беларускага Гэльсынскага камітэту Гары Паганяйла ня бачыць падставаў, каб на глебе ілжывага паведамленьня абвінавачваць чалавека ў тэрарызьме. Між тым Гары Паганяйла згодны: такія дзеяньні можна кваліфікаваць як хуліганства, за што закон карае максымальна двума гадамі зьняволеньня. Праваабаронца нагадаў: апошнімі гадамі ў Беларусі ўжо некалькі чалавек асуджаныя за тэлефоннае хуліганства, якое аналягічнае кампутарнаму.
Чаму ілжэ-тэрарыст абраў адрасам сваіх паведамленьняў мітычнае Беларускае народна-вызвольнае войска? Сацыёляг Уладзімір Падгол наступным чынам пракамэнтаваў гэтую зьяву.
(Падгол: ) “Магчыма, гэта выгадна ўладзе, каб дыскрэдытаваць апазыцыю. Гэта мая вэрсія, але магчыма, што такі чалавек ў рэальнасьці не існуе, гэта фантом. Ці ён робіць гэта на замову ўлады, як тыя геі ды лесьбіянкі, якіх прывезьлі да кангрэсу дэмакратычных сілаў. Другое, магчыма, гэта сапраўды нейкі апантаны ідэяй Беларушчыны чалавек, які некамунікабэльны, не ўвайшоў ў ніводную апазыцыйную структуру і вось так сябе выяўляе.Тым больш што існуе пэўны недахоп у актыўных дзеячах радыкальнага руху”.
Як патлумачылі мне ў міністэрстве ўнутраных спраў, у пэўных выпадках Нямеччына выдае Беларусі асобаў, якіх падазраюць у крымінальных злачынствах.
Для вядучага. Нагадаем, гэтак званае Беларусае вызвольнае войска і раней брало на сябе адказнасьць за гучныя здарэньні. Узяць хаця б выбухі на газапровадзе “Ямал-Эўропра” пад Несьвіжам ды побач з будынкам Савецкага раённага суду ў Менску, якія адбыліся у 1990-ых гадох. Але ніколі ў падобных выпадках ніводная палітычная партыя не заяўляла пра сувязь з гэтай арганізацыяй. Шмат хто ў Беларусі лічыць, што “Беларускае вызвольнае войска” ўвогуле прыдуманае спэцслужбамі, каб дыскрэдытаваць апазыцыю.