Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш адзначыў палітычны прагрэс у Іраку


ВАШЫНГТОН.Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш станоўча выказаўся аб удзеле ірацкіх сілаў ў апэрацыях, што ладзяцца ў заходняй частцы Іраку. Пасьля сустрэчы ў Белым Доме зь міністрам абароны Доналдам Рамсфэлдам і генэралам Дэвідам Пэтрэўсам Буш адзначыў таксама прагрэс ў наборы ірацкіх жаўнераў. Ірацкія сілы складаюць траціну усіх вайскоўцаў, якія бяруць удзел у апэрацыях супраць паўстанцаў ў Іраку. (Буш:) "Мы таксама назіраем палітычны прагрэс. Канстытуцыя напісаная. Насельніцтва краіны мае шанец у гэтым месяцы прагаласаваць “ за” альбо “ супраць” Канстытуцыі. Калі яна будзе прынятая, адбудуцца выбары сталага ўраду. І так, з аднаго боку мы дасягнулі прагрэсу ў абвучэньні іракцаў для барацьбы з ворагамі, прыцягваем ворагаў да адказнасьці, мы знаходзімя ў наступе. З другога боку дэмакратыя прасоўваецца наперад ў гэтай частцы сьвету, што вырашальнае для самой дэмакратыі”.
XS
SM
MD
LG