Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз выказваецца ў падтрымку “Народнай Волі”


RFE/RL Вялікая Брытанія, якая старшынюе ў Эўрапейскім зьвязе, ад імя гэтай арганізацыі выступіла з заявай, у якой выказала сваю заклапочанасьць будучыняй незалежнай прэсы у Беларусі. Прадстаўнікі Эўразьвязу асудзілі знішчальны штраф, накладзены на газэту “Народная воля” і адмову ёй у друкаванні і распаўсюдзе.

Эўразьвяз заклікаў урад Беларусі паважаць абавязаньні ў межах АБСЭ у галіне свабоды выказваньняў, свабодных мэдыяў і інфармацыі ды заклікаў даць магчымасьць незалежнай прэсе выходзіць без перашкодаў. У гэтым жа звароце міністра інфармацыі Беларусі заклікалі сустрэцца з кіраўнікамі прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску і абмеркаваць сытуацыю з мэдыямі.

У рэдакцыі “Народнай волі” чакаюць, што 6 кастрычніка калектыў наведаюць амбасадары краінаў Эўразьвязу і перададуць свой зварот у падтрымку газэты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG