Ва ўзгаданым паведамленьні прэсавай службы, са спасылкай на намесьніка старшыні партыі Яраслава Раманчука, ёсьць такі цікавы пасаж: "Ні ў кога ня можа быць і ценю сумневу, што наш лідэр выканае свае абавязкі перад аб''яднанымі дэмакратычнымі сіламі, аднак у рэгіянальных структурах і сярод нашых прыхільнікаў настрой і адносіны да вынікаў форуму далёка не аднолькавыя". З аднаго боку, партыя прызнае, што яна выканае дамоўленасьці пра сумесную дзейнасьць на карысьць адзінага кандыдата. З другога боку, у рэгіёнах філіі АГП, быццам бы, не задаволеныя тым, што адзіным абраны не Лябедзька, а Мілінкевіч. А гэта, як усім зразумела, можа пацягнуць адмову некаторых суполак і асобных актывістаў партыі працаваць на карысьць адзінага кандыдата. І што тады атрымліваецца? У нечым сытуацыя будзе нагадваць 2001-ы год, калі частка суполак БНФ не падтрымала тагачаснага адзінага - Уладзімера Ганчарыка. Канечне, калі б розьніца паміж галасамі, адданымі на карысьць Мілінкевіча і Лябедзькі, была не 8, а, прыкладам. 58 ці 108, прыхільнікі свайго лідэра з АГП не ўспрымалі б яе так балюча. А што тычыцца рашэньня Анатоля Лябедзькі, дык вось якая размова ў нас атрымалася, калі я спытаў яго, ці адпавядае рэчаіснасьці ягоная адстаўка з уласнага жаданьня?
(Лябедзька:) "Цяпер у шэрагу рэгіёнаў вельмі бурляць эмоцыі. У нас ёсьць такая прапанова - правесьці надзвычайны зьезд партыі. І, мажліва, унесьці нейкія карэктывы ў той працэс, які ідзе. Людзі лічаць, што рашэньні кангрэсу з тых ці іншых прычынаў не вельмі правільныя. Гэта эмацыйная ацэнка, але такое ёсьць".
(Карэспандэнт: ) "Дык, мабыць, перадусім трэба супакоіцца?"
(Лябедзька: ) "Я адказваю тым людзям, якія кажуць, што трэба ісьці сваім шляхам. І такіх людзей вельмі і вельмі многа. Усе гэтыя дні я, як аўтаадказчык, раю людзям схадзіць у лес, супакоіцца. Я нясу адказнасьць за ўдзел у працэсе, за тыя кампрамісы, на якія мы ішлі, гэта мая адказнасьць. І калі мы лічым, што кангрэс гэта дэмакратычнае мерапрыемства і там дэмакратычная працэдура, дык адрозна ад выбарчых кампаній, дзе складана казаць пра вынікі, тады тут усё зразумела. Я думаю, што такі крок мае пад сабою пэўныя падставы. Якое рашэньне будзе палітрады, я ня ведаю. Альбо яно ўзмацняе мяне і тады ў мяне ёсьць мажлівасьць уплываць на працэсы, якія ідуць у рэгіёнах. Мая канцэпцыя застаецца бяз зьменаў: гэта - стратэгія аб''яднаньня".
(Карэспандэнт: ) "Спадар Мілінкевіч сказаў, што ён будзе прапаноўваць вам пасаду кіраўніка выбарчага штабу? Ці была ўжо у вас зь ім афіцыйная размова?"
(Лябедзька:) "Мы знаходзімся ў стадыі кансультацый - і з удзелам Мілінкевіча, і Калякіна. Я лічу, што гэта патрэбныя, неабходныя кансультацыі. Але казаць пра нейкія канкрэтныя вынікі мне складана, пакуль не адбылося паседжаньне палітрады партыі".
Ці сапраўды існуе небясьпека таго, што некаторыя рэгіянальныя структуры АГП адмовяцца працаваць на адзінага кандыдата -- Аляксандра Мілінкевіча?
Пра гэта лепш за ўсіх ведаюць актывісты АГП непасрэдна ў рэгіёнах. Я размаўляў з Львом Марголіным -- кіраўніком барысаўскай філіі АГП. Ён лічыць, што такая пагроза існуе. На ягоную думку, карані праблемы тут нават ня ў тым, што Лябедзька саступіў Мілінкевічу зусім невялікую колькасьць галасоў. Кіраўнік барысаўскай філіі гаворыць пра тое, што ня ўсе згодныя з тым, што літаральна за некалькі дзён да пачатку кангрэсу на ім значна павялічылі прадстаўніцтва няўрадавых грамадзкіх арганізацыяў. І вось як бачыць становішча спадар Марголін:
(Марголін: ) "Калі б такой нормы ня было, дык перамога Лябедзькі была б адназначная - і не з перавагай у 7-8 галасоў, а ў 40-50, як мінімум. Сярод нашых прыхільнікаў вельмі многа прадпрымальнікаў, вельмі многа людзей, якія не вельмі падтрымліваюць ідэалы БНФ. Бо як тут не кажы, што Мілінкевіч беспартыйны, але ён атаясамліваецца адназначна з БНФ. Таму, канечне, сытуацыя не адназначная. Але я бы не сказаў, што ў рэгіёнах (я маю на ўвазе прадстаўнікоў АГП) усе так адназначна вызначыліся -- маўляў, працаваць на Мілінкевіча ня будуць. Я думаю, што тут сытуацыя будзе некалькі іншая. Калі мы пабачым, што каманда Мілінкевіча пачынае актыўную працу, што ў яе ёсьць прадуманая праграма, што ў яе ёсьць актыўныя людзі, дык я не выключаю, што мы ўсе падключымся да гэтай працы. Але калі мы ўбачым, што Мілінкевіч будзе езьдзіць па замежжу, а ўся праца будзе адкінутая на нас, тады мы працаваць ня будзем. Гэта -адназначна. Гэта пункт гледжаньня шэраговых сяброў нашых каманд".