Паводле Дональда Туска, найбольш істотнымі накірункамі польскай замежнай палітыкі павінны быць пабудова прыязных дачыненьняў з двума найвялікшымі суседзямі – Нямеччынай і Расеяй, а таксама ўзмацненьне партнэрства са Злучанымі Штатамі, якія, паводле Туска, выступаюць у якасьці гаранта бясьпекі Польшчы.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта выказаўся таксама за абарону правоў палякаў, якія жывуць за межамі Польшчы.
(Туск: ) “Я не хаваю, што гаворачы пра абарону правоў палякаў, я маю на ўвазе перадусім палякаў, што жывуць у Беларусі, бо гэта выклікае зразумелыя эмоцыі і ўжо ня толькі ў Польшчы. Мы зрабілі даволі шмат – пра праблемы беларускіх палякаў цяпер ведаюць ва ўсёй Эўропе і гэта дадае ім адвагі. Найбольш важна, што сытуацыяй зацікавіліся лідэры шэрагу дзяржаваў, міжнародныя арганізацыі і перадусім Эўрапейскі зьвяз”. Выбітны польскі палітык і грамадзкі дзяяч, былы вязень гітлераўскіх канцлягэраў і актывіст апазыцыі, а потым, ужо ў вольнай Польшчы, міністар замежных справаў краіны Ўладзіслаў Барташэўскі, які выступіў у якасьці рэцэнзэнта праграмы замежнай палітыкі Дональда Туска, заявіў, што ўвага кандыдата да беларускіх справаў вельмі важная.
(Барташэўскі: ) “На жаль, аўтарытарныя тэндэнцыі ў Беларусі апошнім часам вельмі ўзмацніліся. А лёс гэтай краіны хвалюе нас з падвойнай сілай – як суседа, і як айчыну сотняў тысяч этнічных палякаў, што жывуць там”.
На просьбу беларускай Свабоды пракамэнтаваць вынікі Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі і адказаць на пытаньне, ці будзе Дональд Туск ужо ў якасьці прэзыдэнта супрацоўнічаць з адзіным кандыдатам ад беларускай апазыцыі, спадар Туск заявіў:
(Туск: ) “Для мяне вялікай радасьцю было паведамленьне аб абраньні адзінага кандыдата. Гэта пераломны момант, якога ўсе палякі доўга чакалі. Беларуская апазыцыя зрабіла высновы зь некаторых сваіх памылак у мінулым. Ажываюць надзеі і беларусаў, і палякаў, якія жывуць у Беларусі на тое, што іхная краіна таксама можа стаць свабоднай і дэмакратычнай. Мяне ня трэба пераконваць у неабходнасьці супрацоўніцтва зь беларускай апазыцыяй – гэтае супрацоўніцтва ўжо мае шматгадовую гісторыю. Незалежна ад таго, стану я прэзыдэнтам ці не буду заўсёды дапамагаць і беларусам, і палякам, што жывуць у Беларусі. Хачу падкрэсьліць, што першыя ў абарону легітымнага кіраўніцтва СПБ выступілі беларускія апазыцыянэры – яшчэ раней, чым польскія палітыкі. Яны былі на сустрэчах са мной у Беларусі, у рэжыма не атрымалася пераканаць беларусаў у тым, што гэта этнічны канфлікт, і гэта ў пэрспэктыве хіба найбольш важнае дасягненьне тых дзён. Паверце, калі ласка, што абраньне адзінага кандыдата было шчасьлівай навіной і для польскіх дэмакратаў”.