Зварот падпісалі восем чалавек. Тэкст Звароту зацьвердзілі 6 верасьня на ўстаноўчай канфэрэнцыі міжнацыянальнай і міжканфэсійнай ініцыятывы “Згода”. Падпісанты, сярод якіх прадстаўнікі нямецкай, цыганскай, татарскай і польскай дыяспар, патрабавалі спыніць умяшальніцтва ўладаў ва ўнутраныя справы нацыянальных грамадзкіх аб’яднаньняў і наладзіць дыялёг зь іх прадстаўнікамі.
Нягледзячы на тое, што з дня падпісаньня Звароту прайшло два месяцы, пісьмовага адказу з адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі сябры ініцыятывы не атрымалі. Але на яго зрэагаваў Камітэт у справах рэлігій і нацыянальнасьцяў, які даручыў пракуратуры правесьці праверку.
Загадчык аддзелу нагляду за выкананьнем прававых актаў Павал Елісееў выклікае кожнага з падпісантаў і высьвятляе ў іх прыналежнасьць да той ці іншай дыяспары.
Выканаўчы сакратар ініцыятывы “Згода” Аляксандр Зялко лічыць, што пракуратура робіць гэта з адзінай мэтай – запалохаць сяброў нядаўна створанага аб’яднаньня.
(Зялко:) “Адказу з адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі мы, на жаль, так і не дачакаліся. Замест таго, каб распачаць сапраўдны дыялёг і ўрэгуляваць гэты канфлікт, пракуратура Менску пачала выклікаць усіх, хто падпісаў Зварот, каб высьветліць, ці насамрэч падпісанты зьяўляюцца прадстаўнікамі дыяспар. Гэта вельмі дзіўна, бо нацыянальная дыяспара – гэта не грамадзкая арганізацыя ці палітычнай партыя. Мэта выклікаў у пракуратуру адна – запалохаць людзей, каб яны не выяўлялі грамадзкай актыўнасьці. Усё гэта стварае псыхалягічную напружанасьць.”
Павал Елісееў паведаміў, што пакуль толькі ідзе праверка. Пракуратура пасьля заканчэньня разьбіральніцтва мусіць даць адказ, ці будуць непажаданыя наступствы ў дачыненьні да сяброў “Згоды”.