Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 4 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Звезда”, 1925 год:

“Трэба прызнацца, што сьвежы подых Кастрычніцкай рэвалюцыі амаль не крануў такой галіны мастацтва, як цырк. Гэта тым больш дзіўна, калі ўзяць пад увагу сымпатыі шырокай народнай масы да цырку як да забаўляльнай галіны мастацтва. Нельга, безумоўна, адмаўляць, што ў сталічных цырках зьявіліся некаторыя новаўвядзеньні, якія адпавядаюць духу нашага часу. Уведзены масавыя дзействы, ня тая клаўнада, ня тыя сатырыкі — тэмпы савецкія. Гэты сьвежанькі ветрык, аднак, не крануў яшчэ правінцыйных цыркаў. Тое ж і з цыркам “бр. Яфімавых” у Менску…”.

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год. Ліст Мікалая Астроўскага Сталіну:

“Урад узнагародзіў мяне ордэнам Леніна. Гэта — вышэйшая ўзнагарода. Мяне выхаваў ленінскі комсамол, верны памочнік партыі, і пакуль у мяне б’ецца сэрца, да апошняга яго ўдару ўсё маё жыццё будзе аддано большэвіцкаму выхаванню маладога пакалення нашай соцыялістычнай радзімы. Мне вельмі больна думаць, што ў апошніх баях з фашызмам я не змагу заняць свайго месца ў баявым ланцугу. Жорсткая хвароба скавала мяне, але з тым большай страсцю я буду нанасіць удары ворагу другой зброяй, якой мяне ўзброіла партыя Леніна-Сталіна, вырасціўшая з малаграматнага рабочага хлапчука совецкага пісьменніка”.

“Свободные новости”, 1995 год. Павал Якубовіч выказваецца:

“СБ” няма патрэбы пераўтварацца ў гэткую “фабрыку мрояў”, але ўсё ж задача прымірэньня цяпер непрымірымых палітычных сіл уяўляецца чалавечай і пасільнай для прэзыдэнцкай газэты. Нам аднолькава важна як даць надзею суайчыньнікам, так і пераканаць у адваротным замежную аўдыторыю, што Беларусь нібыта — гэта Гаіці ў цэнтры Эўропы. Маё крэда ранейшае: лепшую будучыню краіны я па-ранейшаму зьвязваю з прэзыдэнтам. Але каму не вядома, што караля робіць сьвіта… Менавіта некаторыя яе прадстаўнікі, на вялікі жаль, падштурхоўваюць кіраўніка краіны да іншых празьмерна энэргічных дзеяньняў, якія некаму мрояцца эфэктыўнымі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG