Яшчэ прыкладна 11 тысячаў асобнікаў пакуль будуць распаўсюджвацца бясплатна. Атрымаць іх можна непасрэдна ў рэдакцыі “Народнай Волі” (Менск, Энгельса, 34а.).
Як паведаміў Радыё Свабода галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч, газэта будзе выходзіць, як і раней, 5 разоў на тыдзень.
Нагадаем, што друкарня “Чырвоная зорка”, прадпрыемства “Белсаюздрук” і яго падразьдзяленьні ў аднабаковым парадку скасавалі дамовы з “Народнай Воляй” з 1 кастрычніка. 3-га кастрычніка недзяржаўная газэта заключыла дамову з друкарняй у Смаленску.