Як учора паведамляла наша радыё, рэспубліканская пракуратура завяршыла вывучэньне справы Сяргея Скрабца і перадала яе ў суд. Былы дэпутат абвінавачваецца ў выманьваньні крэдытаў у дзяржавы, незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць і падрыхтоўку да дачы хабару.
Сяргей Скрабец быў затрыманы 15 траўня. Першапачаткова яго ўтрымлівалі ў Берасьцейскім сьледчым ізалятары, дзе ён правёў на знак пратэсту супраць незаконнага, на ягоную думку, затрыманьня амаль 40-дзённую галадоўку. Пасьля былога дэпутата перавялі ў менскі сьледчы ізалятар часовага ўтрыманьня, так званую Валадарку, дзе ён знаходзіцца і цяпер.
У красавіку 2003 году супраць Сяргея Скрабца завялі першую справу -- тады яго абвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў у дзяржавы ў той час, калі ён узначальваў Гандлёвы дом "БелБабаеўскі". Што тычыцца другой справы, дык тут сьледзтва лічыць, што былы дэпутат падбухторваў жыхара горада Бяроза даць хабар 30 тысяч даляраў супрацоўнікам Берасьцейскіх пракуратуры і абласнога суду, каб тыя паспрыялі вынясеньню апраўдальнага прысуду жыхару вёскі Альшаны Пінскага раёну Грыбу. Пазьней той быў асуджаны на 24 гады пазбаўленьня волі за цяжкія злачынствы. У гэтай вёсцы жывуць родныя жонкі Сяргея Скрабца.
Сяргей Скрабец летам 2004 году ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай пра палітычны прытулак, аднак атрымаў адмову.