Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя і Пакістан працягваюць працэс прымірэньня


ІСЛАМАБАД. Індыя і Пакістан вядуць перамовы аб эканамічным супрацоўніцтве. Міністар замежных справаў Індыі Натвар Сынгх адведаў Ісламабад у рамках працэсу прымірэньня, які пачаўся ў студзені 2004 г. У панядзелак бакі падпісалі пагадненьне адносна супрацоўнітва й узаемнага маніторынга пры выпрабаваньнях балістычных ракетаў. Мірны працэс мае на мэце зьняць супярэчнасьці ў пытаньні прыналежнасьці штату Кашмір, за які Індыя з Пакістанам ваявалі некалькі дзесяцігодзьдзяў.
XS
SM
MD
LG