БІШКЕК. НАТО мае намер больш актыўна выкарыстоўваць вайскова-паветраную базу ў Манасе (Кіргізстан) дзеля падтрымкі антытэрарыстычнай апэрацыі ў Аўганістане. Менавіта так адмысловы прадстаўнік генэральнага сакратара НАТО Робэрт Сіманс пракамэнтаваў у Бішкеку наступствы плянаванага вываду амэрыканскіх войскаў з базы Каршы-Ханабад ва Ўзбэкістане. Сіманс высока ацаніў дзеяньні новай улады ў Кыргызстане і заявіў, што НАТО зь нецярплівасьцю чакае пачатку супрацоўніцтва з новым кабінэтам.