Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына прыняла ўмовы пачатку перамоваў з ЭЗ


ЛЮКСЭМБУРГ, АНКАРА. Турэччына заявіла, што прымае канчатковы варыянт пагадненьня для пачатку перамоваў аб уступленьні ў Эўрапейскі Зьвяз. Аб гэтым са спасылкай на турэцкія афіцыйныя асобы паведамляюць сусьветныя інфармацыйныя агенцтвы.

Тым часам сам пачатак перамоваў аб уступленьні Турэччыны ў Эўрапейскі Зьвяз – пад пагрозай. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро паведаміў, што кансультацыі кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў Эўразьвязу аб магчымым статусе Турэччыны ідуць вельмі цяжка. Аўстрыя прапануе надаць Турэччыне абмежаванае членства ў Эўрапейскім Зьвязе. Перамовы з Турэччынай плянавалася пачаць сёньня ў Люксэмбургу а пятай гадзіне паводле мясцовага часу.

Джэк Стро сказаў:

(Стро: ) “Аб пытаньні, ці могуць перамовы пачацца... Гэта хутчэй пытаньне таго, ці мы ў стане дасягнуць пагадненьня ў сваіх дыскусіях з Аўстрыяй”.

Турэччына ўжо папярэдзіла, што хутчэй адмовіцца ад перамоваў, чым прыме нейкія дадатковыя ўмовы.
XS
SM
MD
LG