Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію па мэдыцыне атрымалі аўстралійцы


СТАКГОЛЬМ. Сёньня тут абвясьцілі імёны ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў галіне мэдыцыны і фізіялёгіі за 2005 год. Гаворыць сакратар Нобэлеўскага камітэту Ганс Юрнвэль.

(Юрнвэль: ) “Нобэлеўскі камітэт сёньня вырашыў узнагародзіць Нобэлеўскай прэміяй у галіне мэдыцыны і фізіялёгіі за 2005 год сумесна Бары Маршала і Робіна Ўорэна за адкрыцьцё бактэрыі Гелікабактэр Пілары і яе ролі ў разьвіцьці гастрыту і пэптычнай язвы”.

Сваё адкрыцьцё аўстралійскія навукоўцы Маршал і Ўорэн зрабілі яшчэ ў 1982 годзе. Каб даказаць ролю Гелікабактэр Пілары ў разьвіцьці язвы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, доктар Маршал заразіў сябе гэтай бактэрыяй, захварэў на язву і а пасьля вылечыў яе з дапамогай антыбіётыкаў.
XS
SM
MD
LG