Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэйцарыя выдае Адамава ў ЗША


ЖЭНЭВА. Швэйцарыя вырашыла экстрадыраваць былога міністра атамнай энэргетыкі Расеі Яўгенія Адамава ў ЗША, дзе яго абвінавачваюць у буйных махінацыях. Паводле рашэньня швэйцарскага міністэрства юстыцыі, у Адамава ёсьць 30 дзён на апэляцыю. Адамаў быў арыштаваны ў Швэйцарыі паводле амэрыканскага запыту вясной сёлета. Пасьля гэтага Расея таксама запатрабавала выдачы экс-міністра, завёўшы на яго крымінальную справу паводле абвінавачаньняў у карупцыі. Адамаў згадзіўся на экстрадыцыю ў Расею.
XS
SM
MD
LG