Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя і Пакістан аднаўляюць мірны працэс


ІСЛАМАБАД: Міністр замежных справаў Індыі Натвар Сінг правядзе сёньня з прадстаўнікамі Пакістану перамовы ў справе ажыўленьня мірнага працэсу паміж дзьвумя краінамі. Мяркуецца, што бакі падпішуць шэраг пагадненьняў, у тым ліку аб ўзаемным папярэджваньні пра выпрабаваньні балістычных ракетаў. Пакуль няма істотнага прагрэсу на перамовах у справе спрэчнага рэгіёну Кашміру. Індыя і Пакістан распачалі мірны працэс летась, пасьля чацьвертай вайны паміж дзьвумя краінамі, якая закончылася 3 гады таму.
XS
SM
MD
LG