Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз зьбіраецца ўвесьці санкцыі супраць Узбэкістану


ЛЮКСЭМБУРГ: Эўразьвяз мае намер увесьці эмбарга на продаж зброі ды зрабіць іншыя крокі супраць Узбэкістану. Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу абмяркуюць гэтае пытаньне ў часе сёньняшняга паседжаньня. Санкцыі з боку Эўразьвязу выкліканыя тым, што Ўзбэкістан не дазволіў правесьці міжнароднае расьсьледаваньне крывавых падзеяў у Андыжане ў траўні сёлета. Афіцыйны Ташкент лічыць, што ў часе здушэньня ўзброенага бунту загінулі 187 чалавек, аднак, паводле праваабаронычх арганізацыяў, загінула каля 700 чалавек. Міністры Эўразьвязу абмяркуюць таксама пытаньні падрыхтоўкі да заўтрашняга саміту Эўразьвяз-Расея і адносіны з Іранам ды Сэрбіяй і Чарнагорыяй.
XS
SM
MD
LG