Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брат ірацкага міністра дагэтуль ня знойдзены


БАГДАД. Міністар унутраных справаў Іраку Баян Джабр лічыць, што выкраданьне ягонага брата было ўчыненае з мэтай ціску на яго. Брат міністра быў выкрадзены ў суботу невядомым нападнікам, ягонае месца знаходжаньня застаецца невядомае. Паводле Джабра, які сёньня сустрэўся са сваім ярданскім калегам у Амане, замежныя ваяўнікі плянуюць перанесьці паўстанцкую дзейнасьць зь Іраку ў іншыя краіны. Тым часам каля тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў працягваюць распачатую ў суботу наступальную апэрацыю каля ірацка-сырыйскай мяжы. Праз два тыдні ў Іраку мае адбыцца рэфэрэндум аб новай канстытуцыі.
XS
SM
MD
LG