Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кангрэсе ўхваляюць выніковыя рэзалюцыі


Валер Каліноўскі, Менск Бальшынёй галасоў кангрэс зацьвердзіў усе дакумэнты, прапанаваныя аргкамітэтам. У тым ліку: Зварот Кангрэсу да беларускага народу, у якім апісваецца сытуацыя ў Беларусі напярэдадні выбараў; Рэзалюцыі пра неканстытуцыйнасьць рэфэрэндуму 17 кастрычніка і пра незаконнасьць удзелу Аляксандра Лукашэнкі ў чарговых прэзыдэнцкіх выбарах.

Таксама ўхвалены сьпіс патрабаваньняў Кангрэсу да ўладаў у сувязі з правядзеньнем выбараў: скасаваньне датэрміновага галасаваньня і стварэньне ўмоваў для працы назіральнікаў ды іншыя дэмакратычныя пераўтварэньні.

Апроч гэтага, прыняты праект прыхільнікаў плятформы пераменаў, які называецца “Беларусь: дарога ў будучыню”.

Адзінагалосна ўхваленая рэзалюцыя ў абарону беларускай мовы.

Зацьверджаны праект палітычнай рэзалюцыі, якая замацоўвае палітычнае пагадненьне дэмакратычных сілаў. Дамова прадугледжвае стварэньне палітычнай рады дэмакратычных сілаў. Туды ўвойдуць прадстаўнікі “Дзесяткі”, адзіны кандыдат і кіраўнік ягонага штабу, кіраўнік Нацыянальнага камітэту.

Гл. таксама • Праекты рэзалюцый Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG