Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку жорстка разагналі акцыю апазыцыі


БАКУ. Азэрбайджанскія паліцыянты зьбілі й арыштавалі прыхільнікаў апазыцыйнага блёку “Азадлік”, якія зьбіраліся зладзіць акцыю на цэнтральным пляцы Баку ды запатрабаваць гарантыяў правядзеньня справядлівых і свабодных парлямэнцкіх выбараў 6 лістапада. Прадстаўнік “Народнага фронту” Азэрбайджану Ісак Айвазаглу заявіў, што затрыманыя дзясяткі актывістаў. Два лідэры партыі “Мусават” (“Роўнасьць”) шпіталізаваныя ў выніку жорсткага зьбіцьця. Зьбіцьцё й арышты дэманстрантаў адбываліся і ў мінулую нядзелю.
XS
SM
MD
LG