Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Жалезны кулак" у Іраку


САДА. На памежжы Іраку й Сырыі, ля горада Сада ў правінцыі Анбар, амэрыканскія войскі пачалі буйную апэрацыю супраць ваеўнікоў пад назваю “Жалезны кулак” .

Сёньня ў Іраку забітыя 10 чалавек і 15 параненыя. Гэтак, у Кіркуку чатыры паліцыянты загінулі ад выбуха бомбы. Два амэрыканскіх і адзін дацкі жаўнер былі забітыя ў выніку тэрактаў.

У гэты ж дзень прэзыдэнт ЗША ДЖ.Буш ухвальна адгукнуўся аб прагрэсе ірацкіх сілаў бясьпекі. “Больш за 100 батальёнаў працуюць па ўсёй краіне, і нашае камандаваньне паведамляе, што іхны прафэсіяналізм расьце” – заявіў Буш.

Зь вязьніцы “Абу-Грэйб” пад Багдадам учора вызвалілі 500 зьняволеных. Усяго за мінулы тыдзень вызваленыя больш за тысячу чалавек. Амэрыканскае камандаваньне правяло амністыю ў гонар сьвятога месяца Рамадан.
XS
SM
MD
LG