Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран прыгразіў спыніць продаж нафты


ДУБАЙ. Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадынэджад заявіў тэлеканалу Аб’яднаныя Эміратаў, што ягоная краіна прыпыніць пастаўкі нафты, калі пытаньне аб ядзернай праграме Ірану будзе пастаўоена перад Радай бясьпекі ААН. Ахмадынэджад падкрэсьліў, што гэта толькі адзін са шляхоў супрацьстаяньня. Раней Тэгеран заявіў, што працягне ўзбагачэньне ўрану і не дапусьціць інспэкцыі ААН на сваіх ядзерных аб’ектах, калі пытаньне перададуць у Раду Бясьпекі, якая можа накласьці міжнародныя санкцыі. МАГАТЭ абяцае перадаць пытаньне, калі Іран ня зьменіць свае пазыцыі ў сфэры нераспаўсюду ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG