Чацьвёра палякаў, сярод якіх быў дэпутат новаабаранага Сэйму Філіп Лібіцкі, двое дарадцаў партыі і палітоляг, адмыслоўца ў справах Беларусі, Пшэмыслаў Фалігоўскі, прыехалі на памежны пераход Кузьніца-Брузгі ўчора а 19-й гадзіне. Пасьля 8 гадзінаў чаканьня польскія палітыкі атрыміалі канчатковы адказ – у Беларусь іх ня пусьцяць. Гаворыць спадар Лібіцкі.
(Лібіцкі: ) ”Нам патлумачылі, што наш калега, які кіраваў аўтамабілем ня мае натарыяльна зацьверджанага ды яшчэ і перакладзенага на расейскую мову дазволу ад уладальніцы гэтага аўтамабіля – ягонай жонкі на тое, што ён можа на гэтым аўтамабілі ехаць у Беларусь. Ці гэта была толькі фармальная прычына, каб нас не пусьціць? Думаю, што так, але я не ўпэўнены на 100%. Так ці іначай, гэтага патрабаваньня няма на інтэрнэт-старонцы беларускага МЗС і ніхто ў беларускай амбасадзе, калі мы зьвярталіся па візы не сказаў, што такая папера патрэбная”.
Філіп Лібіцкі запэўніў, што ягоная партыя, нягледзячы ні на што, будзе працягваць падтрымліваць беларускую апазыцыю.
Варта нагадаць, што партыя “Закон і справядлівасьць” стварыла камітэт “Салідарныя зь Беларусьсю”, які, сярод іншага, дапамог гарадзенскаму журналісту Андрэю Пісальніку і іншым прыхільнікам непрызнаванага афіцыйным Менскам кіраўніцтва СПБ начале з Анжалікай Борыс выдаць нумар газэты “Глос знад Немна”.
(Выступ) Дэпутат Лібіцкі дадаў, што анпярэдадні Кангрэсу дэмакратычных сілаў палякаў, якія ехалі ў Беларусь, «правяралі асбаліва старанна».