Паводле аргкамітэту, на Кангрэс вылучана 930 дэлегатаў. Трэцяя частка іх абраная на раённых сходах, па 10 чалавек наўпрост дэлегавалі палітычныя партыі — удзельніцы кааліцыі-“дзясяткі”, 195 няўрадавых арганізацыяў накіравалі аднаго прадстаўніка кожная. Шэраг вядомых асобаў, былых дэпутатаў парлямэнту, кіраўнікоў недзяржаўных СМІ атрымалі пэрсанальнае запрашэньне.
Паводле сябра аргкамітэту Ўладзімера Лабковіча, 930 дэлегатаў кангрэсу ў цэлым прадстаўляюць каля 35 тысяч палітычных і грамадзкіх актывістаў Беларусі: непасрэдна ў раённых сходах дзеля вылучэньня дэлегатаў узялі ўдзел больш за 4 тысячы чалавек. Партыйны актыў, прадстаўлены на кангрэсе, ён ацаніў на 20 тысяч чалавек, актыў грамадзкіх арганізацыяў — на 10 тысяч.
Акрамя таго, удзел у працы кангрэсу возьмуць замежныя госьці. Аргкамітэт накіраваў 75 пэрсанальных запрашэньняў палітыкам і грамадзкім дзеячам многіх краінаў сьвету. Як паведаміла прадстаўніца аргкамітэту Марына Багдановіч, на раніцу 29 верасьня свой прыезд пацьвердзілі 38 зь іх. Сярод запрошаных былыя прэзыдэнты Польшчы і Чэхіі Лех Валэнса і Вацлаў Гавэл, лідэры расейскага Саюзу правых сілаў Мікіта Белых, Ірына Хакамада і Барыс Нямцоў, польская эўрадэпутатка Барбара Кудрыцка, украінскі экс-прэм’ер Юлія Цімашэнка, а таксама госьці з ЗША, Італіі, Швэцыі, Літвы, Чэхіі, Славаччыны, Кіргізстану ды іншых краін.
Украіну будзе прадстаўляць некалькі палітыкаў, а таксама бізнэсовец Уладзімер Кудзінаў, былы беларускі палітвязень, які пасьля вызваленьня зьехаў у Крым. Апрача таго, на кангрэсе будзе прысутнічаць большасьць амбасадараў замежных краін, акрэдытаваных у Менску, паведаміла Марына Багдановіч.
Гл. таксама Арганізатары Кангрэсу і кандыдаты заяўляюць пра сваю гатовасьць Зварот Кангрэсу да народу Беларусі Праекты рэзалюцый Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі Біяграфія: Сяргей Калякін Біяграфія: Анатоль Лябедзька Біяграфія: Аляксандар Мілінкевіч Біяграфія: Станіслаў Шушкевіч