ААН. Чарговая эпідэмія “птушынага грыпу” можа забраць мільёны чалавечых жыцьцяў, калі ня знойдуць вакцыну супраць мутацыйнага вірусу, які выклікае гэтую хваробу, папярэдзіла САЗ. Прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя Давід Набара заявіў, што ў выніку мутацыяў грып можа перадавацца ня толькі ад птушак, але й ад чалавека. Іншы прадстаўнік САЗ – Дзік Томпсан, падкрэсьліў, што гэтыя прагнозы маюць тэарэтычны характар.