Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан ігнаруе рэкамэндацыі АБСЭ


БАКУ. АБСЭ заявіла, што азэрбайджанскія ўлады ігнаравалі міжнародныя рэкамэндацыі зьмяніць выбарчае заканадаўства перад парлямэнцкімі выбарамі 6 лістапада. Улады сфармавалі выбарчыя камісіі з прыхільнікаў кіруючай партыі “Новы Азэрбайджан”. АБСЭ крытыкуе ўрад і за тое, што яго перадвыбарчая рыторыка зьяўляецца нэгатыўнай і распальвае палітычную палярызацыю ў краіне. Аднак прытым АБСЭ ухваляе травеньскі дэкрэт прэзыдэнта Ільхама Аліева, у якім выпраўлены многія недахопы й супярэчнасьці ў сфэры выбарчага права. Сёньня 6 кандыдатаў ад апазыцыйнай партыі “Азадлік” (Свабода) пачалі галадоўку. Адзін зь іх заявіў, што да гэтае галадоўкі кожныя тры дні будзе далучацца па 6 чалавек – на знак пратэсту супраць несправядлівай выбарчай кампаніі.
XS
SM
MD
LG