Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у кавярні ў Менску – ахвяраў няма


RFE/RL Карэспандэнт Радыё Свабода Ягор Маёрчык перадае зь месца падзеяў.

(Маёрчык: ) "Я знаходжуся на скрыжаваньні вуліцы Няміга і праспэкта Машэрава (Пераможцаў). Прыблізна гадзіну таму тут, у кавярні "Максі-біс хуткае харчаваньне", адбыўся выбух.

Паводле сьведкаў, якія стаялі ў чарзе, нечакана грымнуў выбух, і салён пачаў запаўняцца белым дымам. Людзей пачалі адразу эвакуяваць. Потым прыехала міліцыя, якая ачапіла кавярню. Пацярпелых няма, за выключэньнем адной жанчыны, якую міліцыянты забралі з сабой для дачы паказаньняў.

Некалькі хвілінаў таму мне ўдалося прабрацца ўнутр самой кавярні. Там зараз няма людзей, толькі пэрсанал. Уся мэбля і абсталяваньне абсыпана нейкім белым парашком. Людзі пачынаюць прыбіраць гэты парашок. Адзін з мэнэджэраў рэстарацыі сказаў, што ў іх папросту "надзвычайнае становішча, бо выбухнуў агнетушыцель". Але паводле іншай інфармацыі, якую далі самі сьведкі здарэньня, яны стаялі ў чарзе, калі ў кавярню забег мужчына, закінуў нейкі пакет і празь некалькі сэкундаў здарыўся выбух.

На гэты момант ачапленьне вакол кавярні ўжо зьнятае. На дзьвярах вісіць стандартная шыльда, што рэстарацыя зачынена з тэхнічных прычынаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG