Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкія армяне імкнуцца да Эўразьвязу


АНКАРА. Армянская хрысьціянская царква ў Турцыі заявіла, што адтэрміноўка перамоваў аб далучэньні Турцыі да Эўразьвязу можа падарваць давер паміж Захадам і Ўсходам. Патрыярх царквы Мэсроб ІІ даслаў зварот да міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу, у якім цьвердзіць, што Турцыя дасягнула істотных посьпехаў на шляху дэмакратычных рэформаў. У нядзелю пачынаецца саміт Эўразьвязу, на якім плянуецца вырашэньне спрэчак краінаў-удзельніц адносна Турцыі. Аўстрыя сумняваецца ў гатовасьці Турцыі далучыцца да эўрапейскай супольнасьцті. У то жа час турэцкія мяншыні імкнуцца ў Эўразьвяз, бо ўскладаюць надзеі на дэмакратызацыю краіны. 70-тысячная грамада армянаў-хрысьціян – найбольшая ў Турцыі.
XS
SM
MD
LG