Як паведаміў кіраўнік партыі Алег Грамыка, гэта зьвязана з тым, што сярод дэлегатаў палова настаўнікаў, і 1-га кастрычніка яны заняты на ўроках. Таму вырашана, што дэлегаты ад партыі “зялёных” зарганізавана прыедуць на Кангрэс у нядзелю, 2-га кастрычніка.
Асабіста кіраўнік партыі спадар Грамыка будзе ўдзельнічаць у Кангрэсе 1-га кастрычніка. На гэты дзень заплянаваны ягоны выступ на Кангрэсе.
***
Як паведаміў лідэр АГП Анатоль Лябедзька , шэраг дэлегатаў з рэгіёнаў маюць праблемы з адміністрацыямі сваіх прадпрыемстваў ці ўстановаў:
(Лябедзька: ) “Вельмі многім людзям, хто працуе ў дзяржаўных установах, пастаўленыя працоўныя дні. Нават тады, калі ў іх былі выходныя. Людзі пакуль выкручваюцца з гэтай сытуацыі, у пэўнай ступені, рызыкуюць”.