БРУСЭЛЬ. Кіраўніцтва Эўразьвязу заявіла пра сваю занепакоенасьць зьвесткамі аб фальшаваньні выбараў у Аўганістане. Назіральнікі ад Эўразьвязу цьвердзяць, што ў некаторых правінцыях былі зафіксаваныя падробкі бюлетэняў і запалохваньне выбарцаў. Эўразьвяз заклікае Цэнтарвыбаркам Аўганістану разабрацца ў гэтай справе. Першыя вынікі аўганскіх парлямэнцкіх выбараў будуць на наступным тыдні.