Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дактары прапанавалі галадоўніцы Натальлі Няборскай класьціся ў шпіталь


Міхал Карневіч, Горадня Сёньня да Натальлі Няборскай, якая ўжо восьмыя суткі галадае ў Ваўкавыску прыяжджала хуткая дапамога. Яе стан здароўя пагоршыўся. Урачы праверылі ціск, зрабілі кардыяграму, кропельніцу і настойліва прапанавалі ёй пераехаць у шпіталь. Спадарыня Няборская адмовілася ехаць у шпіталь і засталася дома. Ніхто з мясцовых уладаў дагэтуль яе здароўем не пацікавіўся.

Нагадаю, што галадоўку яна распачала пасьля таго, як атрымала рашэньне Ваўкавыскага суду аб тым, што павінна выплаціць 6,5 мільёнаў рублёў падатку за набыцьцё кватэры ў Менску. Такі высокі падатак ёй прызначыў суд таму, што яна ня здолела даць у падатковую інспэкцыю ўсіх дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць ейны даход за некалькі гадоў.

Натальля Няборская пэўны час працавала ў Запаляр’і, адтуль прыйшло толькі пацьверджаньне, што яна там жыла, а дакумэнты, якія датычаць яе працоўнай дзейнасьці, было напісана ў адказе, згарэлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG