Сёньня – апошні дзень, калі газэту яшчэ можна будзе надрукаваць у друкарні “Чырвоная зорка”. Заўтра “Народную Волю” можна будзе атрымаць толькі па падпісцы. Праз газэтныя шапікі “Народная воля” больш распаўсюджвацца ня будзе ў адпаведнасьці з рашэньнем “Белсаюздруку” скасаваць у аднабаковым парадку дамову з незалежным выданьнем ад 1 кастрычніка.
Як паведаміла Радыё Свабода шэф-рэдактар “Народнай волі” Сьвятлана Калінкіна, знайсьці друкарню ў Менску, якая б пагадзілася заключыць дамову з выданьнем, не ўдалося, і цяпер вядзецца пошук друкарні ў рэгіёнах. Калі гэта не атрымаецца, то будзе разглядацца варыянт – друкавацца ў Смаленску. Старшыня расейскага Саюзу правых сіл Мікіта Бялых заявіў, што возьме на сябе частку выдаткаў на друкаваньне “Народнай Волі” ў Расеі на знак салідарнасьці з незалежным выданьнем.
Вялікую дапамогу ў выплаце штрафу аказалі чытачы “Народнай Волі”. Чатыры дні запар яны пералічвалі свае грошы на рахунак “Народнай Волі”, каб дапамагчы выданьню расплаціцца з лідэрам Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргеям Гайдукевічам, якому газэта ў адпаведнасьці з рашэньнем суду Ленінскага раёну павінна выплаціць 100 мільёнаў рублёў.