Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Аль-Кайда" шукае зброю масавага зьнішчэньня


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі генэрад Джон Абізайд, адказны за Блізкі Ўсход, заявіў, што “Аль-Кайда” імкнецца набываць і выкарыстоўваць зброю масавага паражэньня на Блізкім Усходзе. “Аль-Кайда” – адна з самых вялікіх небясьпекаў для ЗША” – падкрэсьліў Абізайд, выступаючы перад кангрэсам ЗША. Там жа выступіў і генэрал Джордж Кейсі, камандуючы сіламі ЗША ў Іраку. На ягоную думку, войскі ЗША можна пачаць выводзіць з Іраку ўжо ў наступным годзе. Усё залежыць ад рэфэрэндуму 15 кастрычніка і сытуацыі з гвалтам.
XS
SM
MD
LG