Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі адведае праваслаўную Сэрбію


ВАТЫКАН. Прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч сустрэўся ў Ватыкане з Папам Рымскім Бенэдыктам XVI і запрасіў яго адведаць Сэрбію “як мага хутчэй”. Аднак Тадзіч сказаў, што мусяць быць выкананыя папярэднія ўмовы. Ён зьвярнуўся да Сэрбскай праваслаўнай царквы з просьбаю падтрымаць запрашэньне Папы. Адносіны паміж царквою й Касьцёлам былі напружаныя, бо падчас распаду Югаславіі касьцёл падтрымаў каталіцкую Харватыю. Прадстаўнік Ватыкану Жоакін Навара-Вальс сказаў, што цягам 25-хвіліннай сустрэчы Тадзіч й Бенэдыкт XVI абмеркавалі праблемы прапаганды хрысьціянскіх каштоўнасьцяў сярод сэрбскай моладзі і прысутнасьці хрысьціянаў у пераважна мусульманскіх правінцыях кшталту Косава.
XS
SM
MD
LG