Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Басьнійскі сэрб стане перад судом у Сараеве


САРАЕВА. Упершыню міжнародны Гааскі трыбунал перадаў справу ваеннага злачынства ў былой Югаславіі на разгляд Басьнійскага нацыянальнага суду. Басьнійскі сэрб Радаван Станкавіч сёньня дастаўлены ў Сараева. Яго вінавацяць у катаваньнях і забойствах басьнійскіх мусульманаў і ў іншых злачынствах. Справы меркаваных ваенных злачынцаў высокага рангу разглядаюцца ў трыбунале ААН у Гаазе. Справы драбнейшых выканаўцаў пачалі перадаваць у суды Харватыі, Сэрбіі, Чарнагорыі й Босьніі.
XS
SM
MD
LG