Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ выступае ў падтрымку “Народнай Волі”


Ганна Соусь, Менск Кіраўнік цэнтру юрыдычнай дапамогі СМІ Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў назваў скасаваньне дамоваў з “Народнай Воляй” на друкаваньне і распаўсюд газэты заплянаванай акцыяй зьнішчэньня адзінай штодзённай самай масавай і ўплывовай незалежнай газэты ў Беларусі.

(Пастухоў: ) “Відавочнае імкненьне ўлады зьнішчыць гэтую газэту менавіта цяпер, калі набліжаюцца важныя палітычныя падзеі. І першая зь іх — Кангрэс дэмакратычных сілаў.

Калі спыніць выхад такой газэты, то фактычна ўсе гэтыя падзеі будуць не пачутыя. Гэтаксама ня змогуць давесьці сваю думку да грамадзкасьці і кандыдаты ад дэмакратычных сілаў. БАЖ лічыць, што гэта самы моцны ўдар па незалежнай прэсе Беларусі за апошні час.

Мы зьвярнуліся да ўсіх сваіх партнэраў — у Міжнародную фэдэрацыю журналістаў, у Эўрапейскі саюз журналістаў, у Літоўскі саюз журналістаў, да расейскіх журналістаў. Гэта міжнародная арганізацыя супраць цэнзуры “Артыкул ХІХ”, да іншых нашых сяброў, якія ёсьць фактычна ва ўсіх краінах сьвету”.

А 9-й гадзіне вечара 28 верасьня галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч накіраваў тэлеграму Аляксандру Лукашэнку. У ёй журналіст і выдавец патрабуе, каб спадар Лукашэнка “спыніў бюракратычнае бязладьдзе і свавольства чынавенства”.

Іосіф Сярэдзіч паведамляе, што з 1 кастрычніка адзіная незалежная штодзённая газэта Беларусі можа спыніць сваё існаваньне. У тэлеграме гаворыцца, што друкарня “Чырвоная зорка”, "Белсаюздрук" і "Менгарсаюздрук" скасавалі дамовы з рэдакцыяй “Народнай Волі” на друкаваньне і распаўсюд выданьня з 1 кастрычніка.

Гл. таксама • Іосіф Сярэдзіч: “Народная Воля” будзе выходзіць
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG