Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што кажуць пра Кангрэс дэмакратычных сілаў менчукі?


Галіна Абакунчык, Менск У менскім Палацы культуры аўтазаводу 1—2 кастрычніка адбудзецца Кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі, на якім мяркуецца выбраць адзінага кандыдата на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. Ці ведаюць пра гэта менчукі і як ставяцца да падзеі? Пра гэта ў людзей на вуліцах Менску пыталася наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Ці чулі вы пра тое, што бліжэйшымі выходнымі днямі ў Менску адбудзецца Кангрэс дэмакратычных сілаў дзеля вылучэньня адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары 2006 году ад апазыцыі і як да гэтага ставіцеся?”

(Спадарыня: ) “Нічога ня ведаю і нічога пра гэта ня чула. Бо ні ў газэтах, ні ў часопісах ніякіх публікацыяў і паведамленьняў пра гэта няма. Лічу, што кожнай уладзе патрэбная свая апазыцыя. Таму добра да гэтага стаўлюся”.

(Спадарыня: ) “Чаму б не? Калі яны маюць агульную пазыцыю адносна выбараў, дык няхай будзе адзін кандыдат. Бо калі кожная апазыцыйная палітычная партыя выставіць свайго кандыдата, то ён будзе мець малую вагу. Лепш адзіны”.

(Юнак: ) “Так, я ведаю і стаўлюся да гэтага даволі добра, але ня ўпэўнены, што з гэтага атрымаецца нейкі вынік. Бо цяпер адсутнічае адзінства думкі й дзеяньняў сярод партыяў, бо няма лідэра. І шмат у якіх партыях лідэры пераходзяць у сфэру асабістых інтарэсаў”.

(Спадарыня: ) “Так, я гэта ведаю, бо прэзыдэнт выступаў па тэлебачаньні і казаў, што трэба ім даць памяшканьне. У мяне абсалютна нэўтральныя адносіны, паколькі больш за тое, што я сказала, я ня ведаю”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці чулі вы пра тое, што наступнымі выходнымі адбудзецца Кангрэс дэмакратычных сілаў дзеля вылучэньня адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары й як ставіцеся да такой ідэі?”

(Спадарыня: ) “Стаўлюся вельмі добра, бо я таксама лічу, што сёньня галоўнае, каб быў адзіны кандыдат. Нельга, каб адзін чалавек усё жыцьцё стаяў на чале нашай краіны”.

(Спадар: ) “Толькі ад вас даведаўся і, па праўдзе кажучы, ня вельмі ў гэта веру. Ёсьць такі анэкдот: прэзыдэнт выдаў распараджэньне, што балятавацца на пасаду прэзыдэнта можа толькі той чалавек, які мае досьвед працы прэзыдэнтам ня менш за пяць гадоў”.

Гл. таксама • На Кангрэс у Менску запрошаныя Вацлаў Гавэл, Лех Валэнса і Юлія Цімашэнка • Колькі дэлегатаў прыедзе на Кангрэс, ці будуць перашкоды з боку ўладаў?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG