Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Gazeta Wyborcza": "Ці падтрымае ўся апазыцыя адзінага кандыдата?"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Пра Кангрэс дэмакратычных сілаў, што мае адбыцца ў суботу і нядзелю, піша польская прэса. Сёньняшняя "Gazeta Wyborcza" ў артыкуле "Беларуская апазыцыя аб''ядноўваецца" ставіць пытаньні, ці зможа ўсё ж яна аб’яднацца і якія шанцы на перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах мае адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў.

“Адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў Беларусі павінен быць абраны ўжо ў гэтыя выходныя, але ці зможа апазыцыя, ад камуністаў да празаходніх сілаў, з усімі сваімі ўнутранымі спрэчкамі, высунуць і падтрымаць супольнага кандыдата? Ужо цяпер некаторыя апазыцыйныя лідэры кажуць, што кандыдата, якога абярэ Кангрэс, не абавязкова ўсе павінны падтрымліваць, іншыя ж кажуць, што падтрымка такога кандыдата будзе абавязковай для усіх дэмакратычных сілаў”, - піша "Gazeta Wyborcza"

Штодзёньнік адзначае, што найбольш шанцаў каб стаць кандыдатам ад апазыцыі мае лідэр АГП Анатоль Лябедзька, аднак ягоную пазыцыю аслабляе тое, што ён узначальвае палітычную партыю, “таму лідэры іншых партыяў могуць непрыязна глядзець на такі гонар для свайго палітычнага канкурэнта”.

“Апрача гэтага, лідэр АГП ня мае крыштальна чыстай біяграфіі - на пачатку прэзыдэнцтва Лукашэнкі Лябедзька быў у ягонай камандзе”, - піша выданьне. Аднак незалежна ад таго, хто стане адзіным кандыдатам ад апазыцыі, шанцы што праз год гэтая асаоба стане прэзыдэнтам, малыя. Лукашэнку надалей падтрымліваюць каля 40% беларусаў, а апазыцыя ня мае доступу да дзяржаўных мэдыяў. У дадатак Лукашэнка можа, як ужо рабіў раней, сфальсыфікаваць вынікі выбараў”, - напісаў польскі штодзёньнік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG