Олі Рэн таксама нагадаў, што Эўракамісія вельмі занепакоеная сытуацыяй у Беларусі і асуджае парушэньні правоў чалавека. Менавіта таму напярэдадні была працягнутая забарона ўезду для некаторых вышэйшых чыноўнікаў Беларусі на тэрыторыю Эўразьвязу.
Спадар Рэн таксама выказаў спадзяваньне, што беларуская апазыцыя будзе здольная паразумецца што да наступных прэзыдэнцкіх выбараў. Але яшчэ напярэдадні дэбатаў кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справах кантактаў зь Беларусьсю Богдан Кліх заявіў наступнае:
(Кліх: ) “Я чакаю перадусім узмацненьня пунктаў рэзалюцыі, якія тычацца нацыянальных меншасьцяў у Беларусі, а таксама што больш рашуча будзе зьвернутая ўвага краіны, якая кіруе цяпер Эўразьвязам, і Эўрапейскай камісіі на тое, што адбываецца ў Беларусі. Галоўная мэта гэтай рэзалюцыі – зьвярнуць увагу на парушэньні ў Беларусі правоў нацыянальных і рэлігійных меншасьцяў”.
Можна сказаць, што ў часе абмеркаваньня рэзалюцыі чаканьні спадара Кліха спраўдзілся. Дэпутаты выказаліся за больш жорсткую пазыцыю Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі. Яны таксама падтрымалі магчымую дапамогу беларускім дэмакратычным сілам, а таксама Саюзу палякаў Беларусі. Ужо ў часе дэбатаў Богдан Кліх заявіў:
(Кліх: ) “Можна задаць пытаньне: навошта яшчэ адна рэзалюцыя ў справе Беларусі, калі зусім нядаўна, у ліпені, мы ўжо прынялі рэзалюцыю ў гэтай справе? Рэч у тым, што сытуацыя ў Беларусі хутка мяняецца. Улады жорстка расправіліся з законна абранымі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі. Я хачу падзякаваць усім дэпутатам Эўрапарлямэнту за падтрымку Саюзу палякаў, а таксама і беларускай апазыцыі, якая падрымала СПБ. Гэта вельміі важна. Мы маем дачыненьне зь сеткай салідарнасьці - калі тых, хто патрабуе дапамогі, падтрымліваюць тыя, хто яшчэ нядаўна сам патрабаваў дапамогі”.
Эўрапарлямэнт, як любы іншы парлямэнт, падзелены на фракцыі, на розныя палітычныя сілы. Але што тычыцца рэзалюцыі па Беларусі - тут выявілася несустраканае раней, нечаканае адзінадумства. Усе дэпутаты, ад усіх фракцыяў, аднолькава казалі, што ў Беларусі парушаюцца правы чалавека, некалькі разоў было ўжытае слова "дыктатура", калі апісваўся цяперашні беларускі лад.
Што да іншых падзеяў у Эўрапарлямэнце, падаецца важным, можа, нават сымбалічным, рашэньне Эўрапейскага парлямэнту 31-га жніўня прызначыць Днём эўрапейскай салідарнасьці і свабоды. Гэта ў гонар падпісаньня ў 1980 годзе польскім урадам і "Салідарнасьцю" пагадненьняў, якія фактычна сталі пачаткам канца камуністычнага панаваньня ва Ўсходняй Эўропе. Дарэчы, сёньня дэпутаты, якія выступалі па беларускім пытаньні, таксама казалі, што ёсьць сувязь паміж той "Салідарнасьцю" 80-х і тым, што беларусы цяпер патрабуюць салідарнасьці аб''яднанай і вольнай Эўропы.