(Мужчына: ) “Я лічу, што праявы тэрарызму немагчымыя ў Беларусі. Ва ўсялякім выпадку, калі яны і надарацца, то гэта будуць разборкі паміж нейкімі крымінальнымі структурамі. У палітычным сэнсе, палітычнага тэрарызму, у нас не было і дзеля гэтага няма ніякіх падставаў”.
(Хлапец: ) “Мабыць, з Амэрыкі ідзе пагроза. Яна зьяўляецца агрэсарам”.
(Мужчына: ) “Ніхто нам не пагражае. Выбухі ў Віцебску хуліганскія”.
(Хлапец: ) “Наш прэзыдэнт з усімі сябруе, хто нам можа пагражаць”.
(Дзяўчына: ) “Ой, ад любога злоснага чалавека”.
(Мужчына: ) “У нас міралюбівая краіна, і да нас наўрад ці хто будзе чапляцца”.
(Мужчына: ) “У Беларусі, дзе абсалютна ўсё знаходзіцца пад кантролем улады, узьнікненьне тэрарызму ў форме ягоных праяваў у Расеі, некаторых іншых краінах, проста немагчыма. Адзіныя, хто можа арганізаваць тэрарыстычныя акты, - гэта тыя колы, якія ажыцьцяўляюць кантроль. Іншымі словамі, нейкія спэцслужбы, якія знаходзяцца на ўтрыманьні падаткаплатнікаў у Беларусі”.
(Хлапец: ) “Я лічу, што наша шаноўная і любімая апазыцыя можа гэта зрабіць, каб падставіць прэзыдэнта і высьмяяць яго ў чарговы раз. Маўляў, ня змог абараніць беларускі народ ад пагрозы тэрарызму”.
(Жанчына: ) “У нас столькі прыдуркаў па горадзе бадзяецца, што праявы тэрарызму на кожным вуглу могуць быць. Ідзі і бойся”.
(Мужчына: ) “Хутчэй за ўсё, пагроза можа зыходзіць з бліжэйшых ачагоў нестабільнасьці. Дзе яны знаходзяцца, лёгка зразумець, калі паглядзець на мапу. Гэта – ўсход, паўдзённы ўсход. Улічваючы, што ўсходняя мяжа ў Беларусі ўмоўная, празрыстая, то менавіта адтуль могуць пранікаць розныя элемэнты. Таму нейкія адсоткі пагрозы як бы прысутнічаюць. Хаця, дзякуй Богу, нейкіх унутраных ачагоў тэрарызму ў нас няма і быць не павінна”.
(Хлапец: ) “Калі жыцьцё людзей і надалей будзе пагаршацца, тады і будзе пагроза”.
(Мужчына: ) “Самае кепскае зыходзіць ад Лукашэнкі”.
(Жанчына: ) “Мне падаецца, цяпер пайшла мода такая. Моладзь наглядзелася ўсяго і можа ўчыніць тэрор”.