НАЯФ. У Іраку невядомыя ўзарвалі бомбу ў сьвятым для шыітаў горадзе Наяф. Забітыя два целаахоўнікі лідэра радыкальных шыітаў Мактады ас-Садра, параненыя пяцёра, заявіў памочнік ас-Садра Ахмэд аль-Рўазэк. Мэтаю тэракту быў сам Мактада ас-Садр, які пасьля выбуху зьвінаваціў улады ў тым, што яны не валодаюць абстаноўкай у Наяфе.