Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія рэкамендуе пачаць перамовы з Турцыяй аб яе далучэньні да Эўразьвязу


БРАЙТАН: Міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Строў заклікаў Эўразьвяз дазволіць Турцыі распачаць перамовы аб сяброўстве ў адпаведнасьці з ранейшым плянам. У наступны панядзелак, непасрэдна перад пачаткаў перамоваў з Турцыяй ён узначаліць сустрэчу міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў Люксэмбургу. Раней Эўрапарлямэнт адклаў галасаваньне над ратыфікацыяй дамовы неабходнай для перамоваў ад далучэньні Турцыі да Эўразьвязу. Дэпутаты абумовілі прыняцьце дакумэнту падпісаньнем мытнай дамовы паміж Турцыяй і Кіпрам, якога Анкара дагэтуль не прызнала ў якасьці роўнапраўнага сябра Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG