Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве адбываецца канфэрэнцыя “Беларусь і Расея пасьля Лукашэнкі”


Ігар Карней, Менск Вялікая група беларускіх палітыкаў прыехала сёньня ў Маскву, каб паўдзельнічаць у канфэрэнцыі пад назвай “Беларусь і Расея пасьля Лукашэнкі: пэрспэктывы разьвіцьця стасункаў”. Канфэрэнцыю ладзіць расейскі “Союз правых сил”.

Сярод удзельнікаў паседжаньня з беларускага боку – Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандар Мілінкевіч, Станіслаў Багданкевіч, Аляксандар Ярашук, Васіль Лявонаў, Аляксандар Дабравольскі, Вацлаў Арэшка.

У канфэрэнцыі возьме ўдзел кіраўнік “Саюзу правых сил” Нікіта Бялых і прадстаўнікі іншых партый – перадусім, партыі “Яблоко” і моладзевых рухаў, якія ёсьць пасьлядоўнымі крытыкамі палітыкі Лукашэнкі ў Расеі. Асноўная мэта сустрэчы – кансалідацыя дэмакратычных сілаў Расеі і Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў-2006 і пэрспэктывы двухбаковых адносінаў у выпадку перамогі на выбарах кандыдата ад апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG