Калгасы і саўгасы, што знаходзяцца на радыяцыйных землях, церпяць вялікія фінансавыя выдаткі, але вытворчасьць сельгаспрадукцыі ў большасьці гаспадарак мала ў чым мяняецца.
Начальнік Хойніцкага райсельгасхарчу Ігар Праказаў сьцьвярджае, што з прычыны забруджанасьці вырашчанай прадукцыі радыяцыяй гаспадаркі губляюць вялікія грошы:
(Праказаў: ) “У нас 99 адсоткаў, а ў гэтым годзе, напэўна, усе 99,9 адсотка збожжа, не прайшлі па стронцыю. Мы страцілі на кожнай тоне збожжа па 100 тысячаў рублёў. Плюс да гэтага бульбу мы сёлета таксама ня зможам рэалізаваць. У ёй таксама ёсьць стронцый".
Нягледзячы на такія вынікі, гаспадаркі ўжо амаль два дзесяцігодзьдзі пасьля Чарнобыльскай катастрофы прытрымліваюцца звыклай вытворчасьці сельгаспрадукцыі:
(Спэцыялістка: ) “Калі мы сеяць ня будзем, дык хто і што нам дасьць? Чым сьвінак карміць будзем, цялятак?"
Дырэктар навукова-дасьледчага Інстытуту радыялёгіі Уладзімер Агеец паведаміў, што пры фінансавай падтрымцы Міжнароднай агенцыі па атамнай энэргіі МАГАТЭ і Камчарнобылю ў Хойніцкім раёне аднаўляецца сьпіртзавод. Ужо ў наступным годзе ён будзе пераганяць на сьпірт заражанае стронцыем збожжа. Такім чынам будзе вырашана праблема выкарыстаньня збожжа з падвышаным утрыманьнем радыёнуклідаў.
Паводле дырэктара, Інстытутам радыялёгіі ды іншымі навуковыя ўстановы распрацаваныя разнастайныя варыянты пераспэцыялізацыі сельгасвытворчасьці на заражаных радыяцыяй землях. Рэч у тым, што ў Хойніцкім ды іншых чарнобыльскіх раёнах няма каму ажыцьцяўляць навуковыя рэкамэндацыі:
(Агеец:) “Калі б мы прыйшлі да такога нармальнага рашэньня і падвысілі заробак адмыслоўцам ў чарнобыльскіх раёнах разоў у 10 – старшыням да 1000 даляраў на месяц, галоўным спэцыялістам – даляраў 800, сярэднім – 500, тады можна было б на падставе конкурсу адбіраць спэцыялістаў у чарнобыльскую зону. У такім разе і пераспэцыялізацыя пайшла б хутчэй, і новыя тэхналёгіі ўкараняліся б у вытворчасьць. А плаціць галоўнаму аграному 180 тысяч рублёў – гэта глупства, гора ад розуму. У заражаных зонах цяпер людзі сьпітыя, забітыя. Там няма зь кім гаварыць,” - лічыць дырэктар Інстытуту радыялёгіі Уладзімер Агеец.