Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Габрэйскі закладнік забіты


ГАЗА. Ваеўнікі “Хамасу” ўзялі на сябе адказнасьць за забойства габрэйскага пасяленца, цела якога знайшлі на заходнім беразе Ярдану. За апошнія суткі ізраільскія вайскоўцы затрымалі на Заходнім беразе больш за 80 ваеўнікоў. Ізраільская авіяцыя зноў збамбавала сэктар Газа. Тэль-Авіў заяўляе, што гэта кропкавыя ўдары па ваеўніках ў адказ на ракетны абстрэл горада Здэрот. Няма паведамленьняў пра ахвяры. Прэм’ер Ізраілю Арыэль Шарон захаваў пасаду лідэра партыі “Лікуд”, нягледзячы на заклікі свайго суперніка Бэньяміна Нэтаньяху правесьці экстранныя перавыбары кіраўніцтва партыі. Шэраг чальцоў “Лікуду” жорстка крытыкавалі Шарона за сыход Ізраілю з сэктару Газа. Гэта, маўляў, заахвоціла палестынскіх ваеўнікоў да ўзмацненьня тэрору.
XS
SM
MD
LG