Паводле словаў удзельнікаў гэтай сустрэчы, прадстаўнікі аблвыканкаму прасілі прадпрымальнікаў паўплываць на дзеяньні ўладальніц маршрутных таксовак Любоў Лаўруковіч і Любоў Рэзановіч, што з 20 верасьня трымаюць галадоўку.
Чыноўнікі паабяцалі яшчэ на гэтым тыдні вырашыць пытаньне, якое тычыцца рэспубліканскага збору, уведзенага ў адпаведнасьці з указам Аляксандра Лукашэнкі летась у красавіку. Падатковая інспэкцыя дагэтуль настойвала, каб збор памерам ад 20-ці да 50-ці мільёнаў рублёў быў спагнаны і з тых прадпрымальнікаў, што прывезьлі машыны ў Беларусь яшчэ да таго часу, як зьявіўся гэты указ.
Як паведаміла Любоў Рэзановіч, абмеркаваць прапановы ўладаў у справе спагнаньня рэспубліканскага збору прадпрымальнікі зьбіраюцца ў часе адмысловага сходу. Тады ж будзе вырашацца пытаньне пра мэтазгоднасьць працягу галадоўкі.