Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шарон захаваў лідэрства ў партыі "Лікуд"


ТЭЛЬ-АВІЎ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон захаваў лідэрства ў кіроўнай партыі “Лікуд”. Паводле ізраільскіх СМІ, бальшыня сябраў партыі адрынулі прапанову суперніка Шарона Бэньяміна Нэтаньяху правесьці датэрміновыя выбары лідэра “Лікуду”. Партыя расколатая – шмат хто ў ёй выступаюць супраць праведзенай урадам Шарона эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў з Паласы Газы.
XS
SM
MD
LG